:

Супрацоўніцтва ў сферы культуры


Пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Кітая падпісана ў лістападзе 1992 года, у верасні 2014 года — пагадненне аб стварэнні Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, у рамках якога была створана Камісія па супрацоўніцтве ў галіне культуры. У маі 2015 года Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб узаемнай заснаванні культурных цэнтраў, а ў маі 2017 года – пагадненне паміж Міністэрствам культуры Беларусі і галоўным дзяржаўным Упраўленнем па справах друку, выдавецтва, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітая. 

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва на ўзроўні асобных суб'ектаў культурнай сферы. 
У маі 2017 года падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гістарычным музеем Кітайскай Народнай Рэспублікі. Паміж Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Вялікім нацыянальным тэатрам Кітая (нацыянальным цэнтрам выканальніцкіх мастацтваў Кітая) падпісаны Мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве. 

У чэрвені 2018 года Беларусь паспяхова прыняла ўдзел у кінафестывалі краін ШАС у г.Ціндаа. У лістападзе 2018 года дзве беларускія карціны «Тум-Пабі-Дум» У.Нікіфарава і «Сляды на вадзе» А.Анісімава прынялі ўдзел у 27-м усекітайскім кінафестывалі «Залаты певень і Сто кветак». 

У 2019 годзе ў Пекіне паспяхова прайшлі гастролі Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь са спектаклем «Спартак» пры ўдзеле сусветна вядомага маэстра У.М. Елізар'ева. Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольства Беларусі, у тым ліку ў рамках супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага мастацкага музея Кітая, у КНР на рэгулярнай аснове праводзяцца выставы жывапісу і фотамастацтва беларускіх аўтараў. 

У 2019 годзе ў рамках восьмага Пекінскага міжнароднага біенале адбылося адкрыццё Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь. У Нацыянальным павільёне былі прадстаўлены работы 13 беларускіх мастакоў, сярод экспанатаў-жывапіс, ручная і тыражная графіка, скульптура, ткацтва. 

10 лістапада 2021 года помнік беларускаму песняру Янку Купалу працы кітайскага скульптара У Вэйшаня перададзены ў Беларусь для ўстаноўкі ў г.п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 года дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшань узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё міжнародных культурных сувязей. 
У снежні 2021 года Рэспубліка Беларусь у якасці ганаровага госця прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця сёмага Міжнароднага арт-фестывалю Шаўковага шляху ў г.Сіань. Краіну ў анлайн фармаце прадставіў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач. 

У рамках міжнароднага дакументаабмену Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна супрацоўнічае з Нацыянальнай бібліятэкай Кітая. Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Кітая. 

Творчыя калектывы Беларусі і Кітая на ўзаемнай аснове ўдзельнічаюць у розных конкурсах і фестывалях. 
У рамках кінафестывалю «Лістапад», які прайшоў з 17 па 24 лістапада 2023 года у Мінску, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кампанія «Сычуань БлюАйз фільм энд Тэлевіжн Калчэр медыя» падпісалі пагадненне аб сумеснай кінавытворчасці. 

12 ліпеня 2024 года ў рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў Дзень нацыянальных культур краін – удзельніц ШАС і круглы стол Міністраў культуры дзяржаў – удзельніц ШАС на тэму «Дыялог культуры – фактар яднання народаў краін ШАС». Сярод удзельнікаў мерапрыемства была і творчая дэлегацыя з КНР. 

У 2024 годзе фільм «Чанъань, Сіань» рэжысёра-пастаноўшчыка Чжан Чжуна атрымаў Гран-пры «Золата «Лістапада» за лепшы гульнявы фільм на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». 

16 мая 2025 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў анлайн-фармаце адбылося шостае сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі сумесныя дасягненні ў супрацоўніцтве ў галіне культуры, а таксама намецілі план далейшага развіцця культурнага ўзаемадзеяння. У канцы мерапрыемства падпісаны Пратакол камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. 

7 ліпеня 2025 года у г.Ціндао (Кітай) адбылася 22-я Нарада міністраў культуры дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ад беларускага боку з дакладам у ходзе Нарады выступіў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шляхцін Д.Г. Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі пратакол 22-й Нарады міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАС і зацвердзілі Спіс мерапрыемстваў па культурным абмене ў рамках ШАС у 2025 годзе. Адобрылі кандыдатуру горада Чалпон-Ата (Кыргызстан) на атрыманне статусу «турыстычнай і культурнай сталіцы ШАС» у 2025-2026 гадах. На палях Нарады адбылася сустрэча першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шляхціна Д.Р. з намеснікам Міністра культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі Гаа Чжэнам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў культурнай і турыстычнай сферах. 

З 27 лістапада па 6 снежня 2025 года прайшлі гастролі заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» ў г.Шанхай. У рамках Восеньскага фестывалю і Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» прадставіў два спектаклі паводле твораў айчынных аўтараў на беларускай мове: «Вечар» паводле п'есы Аляксея Дударава і праект Цэнтра беларускай драматургіі «Май Хомленд».

13 мая 2026 года ў Мастацкім музеі Яньхуан (г.Пекін) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумеснай Беларуска-Кітайскай выстаўкі выяўленчага мастацтва «Новыя коні на шаўковым шляху», прысвечанай Году каня па ўсходнім календары.

Адным з важных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляюцца абменныя Дні культуры. Паміж Беларуссю і Кітаем яны праходзілі ў 2011, 2012, 2015, 2017, 2019, 2022, 2024, 2025 гадах. 

Рэалізуецца праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2023 – 2026 гады. 
Беларускі і кітайскі бок абмяркоўваюць адкрыццё ў г. Пекіне культурнага цэнтра Беларусі.  

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці