Супрацоўніцтва ў сферы СМІ
Сродкі масавай інфармацыі дзвюх краін гуляюць важную ролю ў развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва.
У 2017-2019 гадах арганізавана чатыры прэс-туры прадстаўнікоў кітайскіх СМІ ў Беларусь, праведзены конкурсы фатаграфій і эсэ пра Беларусь.
У чэрвені 2019 года адбыўся першы прэс-тур беларускіх журналістаў у Кітай і фота-тур беларускіх фатографаў у г. Пекін.
Пры Беларускім саюзе журналістаў з 2023 года дзейнічае прадстаўніцтва Міжнароднага камунікацыйнага цэнтра правінцыі Ганьсу.
Беларускі саюз журналістаў у жніўні 2023 года прыняў удзел у рабоце VI форуму інавацый і медыяінтэграцыі ў правінцыі Ганьсу. У рамках форуму прайшло ўрачыстае адкрыццё прадстаўніцтва Беларускага саюза журналістаў у міжнародным камунікацыйным цэнтры Ганьсу.
21 мая 2025 года дэлегацыя беларускіх СМІ наведала правінцыю Ганьсу Кітая. Члены дэлегацыі даведаліся воблачнае тэхналагічную платформу»Сінь Ганьсу Юнь". правялі перамовы з прадстаўнікамі кітайскіх журналістаў, абмяняліся думкамі па якасным асвятленні дасягненняў краіны.
У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці карэспандэнцкага пункта беларускіх СМІ ў Пекіне.