:

Беларуска-кітайскае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і пабрацімскія сувязі

Па выніках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2021 г. № 9 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» зацверджана Стратэгія развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.

Паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі выбудавана сістэмнае прамое ўзаемадзеянне, кожная вобласць і г. Мінск ужо маюць тры і больш пабрацімскіх рэгіёна ў КНР, чым забяспечаны ахоп практычна ўсіх кітайскіх адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню:

 

Рэгіён Беларусі

Рэгіён-пабрацім у Кітаі

 

 

Брэсцкая вобласць

(4 пабраціма)

правінцыя Хубэй (1994 г.)

правінцыя Аньхой (2017 г.)

правінцыя Ляанін (2023 г.)

правінцыя Шаньсі (2023 г.)

 

 

Віцебская вобласць

(4 пабраціма)

правінцыя Хэйлунцзян (2005 г.)

правінцыя Гуйчжоў (2015 г.)

правінцыя Шаньдун (2019 г.)

правінцыя Цзянсі (2022 г.)

 

 

Гомельская вобласць

(5 пабрацімаў)

Аўтаномны раён Унутраная Манголія (2011 г.)

правінцыя Сычуань (2015 г.)

правінцыя Цзянсу (2016 г.)

Сіньцзян-Уйгурскі Аўтаномны раён (2016 г.)

правінцыя Хэбэй (2023 г.)

 

 

Гродзенская вобласць

(3 пабраціма)

правінцыя Ганьсу (2007 г.)

правінцыя Фуцзянь (2018 г.)

правінцыя Хайнань (2020 г.)

 

 

Мінская вобласць

(3 пабраціма)

правінцыя Гуандун (2012 г.)

правінцыя Чжэцзян (2015 г.)

г. Чунцын (2017 г.)

 

 

Магілёўская вобласць

(5 пабрацімаў)

правінцыя Цзянсу (1997 г.)

правінцыя Хэнань (2008 г.)

правінцыя Хунань (2016 г.)

г. Цяньцзінь (2019 г.)

правінцыя Шэньсі (2021 г.)

 

 

горад Мінск

(4 пабраціма)

г. Чанчунь правінцыі Цзілінь (1992 г.)

г. Шэньчжэнь правінцыі Гуандун (2014 г.)

г. Пекін (2016 г.)

г. Шанхай (2019 г.)

У цяперашні час дзейнічаюць больш за 30 пагадненняў аб пабрацімстве па лініі вобласць-правінцыя і больш за 70 – па лініігорад-горад/раён-раён, рэалізуюцца каля 16 дарожных карт – планаў мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва, якія прадугледжваюць рэалізацыю двухбаковых праектаў у сферах гандлю і інвестыцый, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, навукова-тэхнічных інавацый, сацыяльнага развіцця і гуманітарных сувязяў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці