Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Чарвякоў Аляксандр Віктаравіч
Нарадзіўся ў 1966 годзе.
У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г.Горкі Магілёўскай вобласці), у 1994 годзе — аспірантуру БДСГА.
1988–1991 | Інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаса-камбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна |
1991–1994 | Вучоба ў аспірантуры БДСГА |
1994–2010 | Асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА. |
2010–2017 | Дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь» |
2017–2018 | Намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь |
2018–2020 | Першы намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь |
2020–2023 | Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь |
С 2023 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы |
Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і сааўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак. Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.