:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў правінцыю Сычуань і горад Чунцын

08.05.2023 г.

З 5 па 7 мая 2023 года адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сенько ў правінцыю Сычуань і горад Чунцын.

Падчас візіту кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі правёў сустрэчу з першым намеснікам Губернатара правінцыі Сычуань Лі Юньцзэ. Бакі абмеркавалі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Сычуань.

Юрый Сенько таксама наведаў Чэндускі ўніверсітэт, дзе сустрэўся з рэктарам Ван Цын'юань і сумесна з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь У г.Чунцын Дзмітрыем Емяльянавым прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Кітайска-Беларускага Цэнтра культурных абменаў і выставы карцін Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

6 мая 2023 года Пасол Беларусі Юрый Сенько сустрэўся з Губернатарам горада Чунцын Ху Хэнхуа. У рамках сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях паглыблення гандлёва — эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і горада Чунцына ў мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку 28 лютага-2 сакавіка г. г.

Пасол Беларусі таксама наведаў кітайскую аўтамабільную кампанію Chang'an найбуйнейшага вытворцы электрамабіляў у г. Чунцын. У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства бакі абмеркавалі перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы аўтамабілебудавання ў кантэксце стварэння зоны паглыбленага тэхніка-эканамічнага развіцця з горадам Чунцын.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці