:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў VI Міжнародным культурным ЭКСПА Шаўковага шляху

08.09.2023 г.

У перыяд з 5 па 7 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Юрый Сенько сумесна з дэлегацыяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснікам міністра Валерыем Грамадай прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах VI Міжнароднага культурнага ЭКСПА Шаўковага шляху ў г.Дуньхуане (правінцыя Ганьсу).

У рамках ЭКСПА Юрый Сенько выступіў з прамовай на Форуме Міжнароднай гандлёва-прамысловай палаты Шаўковага шляху і засведчыў адкрыццё офіса Кітайска-Беларускага дзелавога савета ў правінцыі Ганьсу.

На палях ЭКСПА адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з сакратаром партыйнага камітэта правінцыі Ганьсу Ху Чаншэнам і віцэ-губернатарам рэгіёна Лі Ганам, прайшлі перамовы з намеснікам дырэктара дэпартамента культуры і турызму правінцыі Ганьсу Гун Цзяцзя і кіраўніцтвам шэрагу ўстаноў культуры рэгіёна. Бакі абмеркавалі перспектывы ўмацавання двухбаковых культурных сувязей і дасягнулі дамоўленасцей аб паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва па лініі музеяў і тэатраў, а таксама па пытаннях адукацыі ў сферы культуры.

Традыцыйную культуру Беларусі ў рамках VI Міжнароднага культурнага ЭКСПА Шаўковага шляху ў Дуньхуане прадставіў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт «Купалінка».

Даведачна:

Першае Міжнароднае культурнае ЭКСПА Шаўковага шляху адбылося ў 2016 годзе ў Дуньхуане. Горад з'яўляецца адным з гістарычных цэнтраў культурнага абмену паміж Усходам і Захадам. Дуньхуан таксама вядомы гротамі Магаа, уключанымі ў 1987 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У цяперашні час Дуньхуан з яго гістарычнымі і культурнымі славутасцямі і геопарком становіцца месцам прыцягнення для кітайскіх і замежных турыстаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці