Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў футбольным турніры " Кубак Перамогі»
07.04.2025 г.5-6 красавіка 2025 года адбыўся футбольны турнір «Кубак Перамогі», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і пасольства Расійскай Федэрацыі. У серыі матчаў прынялі ўдзел футбольныя каманды з пасольстваў Беларусі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама МЗС КНР і Сакратарыята ШАС.
У цырымоніі закрыцця турніру прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій Беларусі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама Генеральны сакратар ШАС.