:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў III Трансгімалайскім форуме па міжнародным супрацоўніцтве

06.10.2023 г.

У рамках рабочага візіту ў Тыбецкі аўтаномны раён (ТАР) у перыяд з 4 па 6 кастрычніка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько прыняў удзел у мерапрыемствах III Трансгімалайскага форуму па міжнародным супрацоўніцтве, які праходзіў у г.Лулань павета Ліньчжы.

Юрый Сенько выступіў з дакладам на тэматычным падфоруме «Развіццё і супрацоўніцтва дзеля агульнага дабра», у якім падкрэсліў зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь у развіцці супрацоўніцтва з рэгіёнам у такіх галінах, як сельская гаспадарка, экалогія, традыцыйная тыбецкая медыцына, турызм, адукацыя і інш.

У ходзе візіту кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў сустрэчу з намеснікам сакратара партыйнага камітэта Тыбецкага аўтаномнага раёна, намеснікам старшыні Народнага ўрада ТАР Чэнь Юнци. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей рэгіёна з Рэспублікай Беларусь.

Па выніках удзелу ў III Трансгімалайскім форуме па міжнародным супрацоўніцтве Юрый Сенько даў эксклюзіўнае інтэрв'ю кітайскаму міжнароднаму навінаваму тэлеканалу CGTN, а таксама каментарыі для цэнтральнага тыбецкага тэлебачання і тэлеканала «Беларусь 1».

Спасылка на інтэрв'ю CGTN

Спасылка на інтэрв'ю «Беларусь 1»

Даведачна:

Трансгімалайскі форум па міжнародным супрацоўніцтве, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства замежных спраў КНР і народны ўрад Тыбецкага аўтаномнага раёна (ТАР), упершыню прайшоў у г.Лулань павета Ліньчжы ТАР у верасні 2018 года.

Тэмы III Трансгімалайскага форуму па міжнародным супрацоўніцтве – «Гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды» і «Развіццё і супрацоўніцтва дзеля агульнага дабра». Сёлета Форум сабраў больш за 130 замежных гасцей з 39 краін свету.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці