Аб правядзенні Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Кітая
01.07.2026 г.Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Кітая адбыўся 1 ліпеня 2026 года ў горадзе Ланьчжоў правінцыі Ганьсу.
Арганізатары форуму, тэма якога «Аб'яднанне сіл рэгіёнаў у імя сумеснага развіцця і росквіту», – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт з беларускага боку, Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам і Народны ўрад правінцыі Ганьсу з кітайскага боку.
Форум сабраў больш за 270 удзельнікаў з 23 рэгіёнаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і прадстаўнікоў усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска.
У сваёй прывітальнай прамове на цырымоніі адкрыцця форуму Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў адзначыў: «Рэгіянальнае супрацоўніцтва – падмурак сумеснага развіцця. Беларусь – гэта паўнацэнная прамысловая і рэсурсная платформа для глыбокай перапрацоўкі і стварэння высокатэхналагічнага прадукту. Мы разглядаем супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая не проста як брацкія сувязі, а як стратэгічны саюз у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях».
З відэазваротам да ўдзельнікаў Форуму выступіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Гачжун.
На палях форуму падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў.
У рамках візіту ў правінцыю Ганьсу адбылася сустрэча Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова з Сакратаром парткама правінцыі Ганьсу Ху Чаншэнам, падчас якой бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін у сферы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, прамысловай кааперацыі і гуманітарных праектаў.



