:

Аб удзеле калектыву пасольства Беларусі ў Кітаі ў памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

09.05.2023 г.

Напярэдадні Дня Перамогі 5 мая дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і апарата аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Мемарыяла савецкім і мангольскім воінам, якія загінулі ў жніўні 1945 года пры вызваленні паўночна-ўсходняй часткі Кітая, у павеце Чжанбэй Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР).

Памяць воінаў-вызваліцеляў разам з беларусамі таксама ўшанавалі супрацоўнікі дыпламатычных місій краін СНД і Манголіі, Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, МЗС КНР і Народнага ўрада павета Чжанбэй.

7 мая ў Пекіне прадстаўнікі Пасольства Беларусі прынялі ўдзел у гісторыка-патрыятычнай акцыі «Бессмяротны полк», арганізаванай Пасольствам Расійскай Федэрацыі.

9 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Юрый Сенько і аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шкірэнка па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі Ігара Маргулава прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці