:

Аб удзеле Пасла Беларусі Юрыя Сенько ў цырымоніі адкрыцця рэстарана «Мінск»

22.09.2022 г.

22 верасня ў Пекіне афіцыйна адкрыўся рэстаран «Мінск» — першы ў Кітаі рэстаран беларускай кухні.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэстарана прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько.

У сваім выступе кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў сімвалічнасць падзеі. Сёлета Беларусь і Кітай адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, у перыяд з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў Кітаі праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь. Знаёмства з беларускай кухняй дазволіць жыхарам Паднябеснай лепш зразумець традыцыі і асаблівасці традыцыйнай і сучаснай культуры нашай краіны і выкарыстоўваць патэнцыял кулінарнай дыпламатыі для збліжэння нашых народаў.

У якасці ганаровых гасцей у мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій у Кітаі, а таксама кіраўніцтва кітайскага інвестара – карпарацыі «Чжаолінь».

Рэстаран «Мінск» размясціўся ў адным з буйных бізнес-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця і стаў першым рэстаранам беларускай кухні ў Паднябеснай.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці