:

Аб візіце дэлегацыі Савета Рэспублікі ў Кітай

18.09.2026 г.

У перыяд з 15 па 18 верасня 2026 г. адбыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі, узначаленай намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Брылевічам, у горад Наньчан (правінцыя Цзянсі). Асноўнай мэтай візіту стаў выступ на Форуме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па традыцыйнай медыцыне.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Карпіцкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Аляксандр Шаўчэнка.
У рамках мерапрыемстваў адбылася сустрэча дэлегацыі з намеснікам старшыні Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, старшынёй Кітайскага Камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве Шэнь Юэюэ. Бакі пацвердзілі беспрэцэдэнтна высокі, даверлівы ўзровень усёпагоднага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая, асаблівую ўвагу надалі перспектывам развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Ключавым элементам праграмы стала вывучэнне кітайскага вопыту інтэграцыі традыцыйных практык у сучасную лячэбную справу – дэлегацыя наведала профільныя медыцынскія цэнтры, універсітэты і навукова-інавацыйныя прадпрыемствы. Дапаўненнем да гуманітарнага парадку дня стаў эканамічны складнік: дэлегацыя наведала шэраг прамысловых прадпрыемстваў, што дазволіла абмеркаваць перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва і намеціць пункты судакранання ў вытворчай сферы.

Фота: Прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі ў Кітаі (г. Пекін)

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці