:

Аб візіце Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

01.09.2026 г.

1 верасня 2026 г.у рамках рабочага візіту ў Кітай адбыліся сустрэчы Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіля Герасімава з Генеральным аўдытарам Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення КНР Хоу Каем і намеснікам Сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжан Чжунам.
Падчас сустрэч бакі абмеркавалі пытанні міжведамаснага супрацоўніцтва, рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў, практычныя аспекты ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».
У сустрэчах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў.
Даведачна. У праграме візіту ў Кітай-удзел у міжнародным форуме вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), у рамках якога Васіль Герасімаў выступіць з дакладам па пытаннях аўдыту ўстойлівага развіцця, уключаючы кантроль за прадухіленнем дэградацыі зямель.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці