Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько са старшынёй праўлення карпарацыі Чайна Мерчантс груп Мяо Цзяньмінем
03.05.2023 г.3 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько правёў сустрэчу са старшынёй праўлення карпарацыі Чайна Мерчантс Груп Мяо Цзяньмінем.
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі павіншаваў Мяо Цзяньміня і яго калег з нядаўнім гістарычным юбілеем – 150-годдзем заснавання карпарацыі і падзякаваў камандзе Чайна Мерчантс Груп за актыўнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.
У сваю чаргу, Мяо Цзяньмінь запэўніў беларускі бок у тым, што Чайна Мерчантс Груп нацэлена на далейшае паглыбленне і пашырэнне двухбаковага стратэгічнага партнёрства ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» і праекта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Бакі абмяняліся думкамі аб новых перспектыўных напрамках развіцця супрацоўніцтва і дамовіліся актывізаваць прамыя кантакты паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.
Даведачна:
Чайна Мерчантс Груп (China Merchants Group) — буйная дзяржаўная карпарацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Ганконга, заснавана ў 1872 годзе. Уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых прадпрыемстваў Ганконга з удзелам кітайскага капіталу.
Чайна Мерчантс груп спецыялізуецца на трох асноўных галінах: транспарт (парты, грамадскія дарогі, транспарціроўка і лагістыка энергарэсурсаў, рамонт судоў і марская інжынерыя), фінансы (Банкі, каштоўныя паперы, фонды, страхаванне) і Нерухомасць.
Чайна Мерчантс Груп-найбуйнейшы акцыянер СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку».