:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Шанхай (7-9 верасня 2026 г.)

09.09.2026 г.

7-9 верасня 2026 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР Аляксандра Чарвякова ў г. Шанхай.
У ходзе візіту Пасол прыняў удзел у адкрыцці мерапрыемства «Знаёмства з гарадамі, арыентаванымі на інтарэсы людзей», арганізаванага МЗС КНР.
У рамках праграмы адбыліся наведвання ключавых гарадскіх устаноў Шанхая для азнаямлення з механізмамі і інструментамі кіравання гарадскім асяроддзем па канцэпцыі Старшыні КНР Сі Цзіньпіна: «Народны горад будуе народ, народны горад служыць народу».
Таксама адбыліся перамовы пасла з выконваючым абавязкі мэра г. Шанхай Чжу Чжунмінам. Бакі абмеркавалі 35-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, якое будзе адзначацца ў студзені будучага года, а таксама высокі ўзровень палітычнага даверу і ўсепагоднае стратэгічнае партнёрства паміж краінамі.
Асаблівую ўвагу ў ходзе перагавораў бакі надалі прамысловай кааперацыі, гандлю і супрацоўніцтву ў галіне аховы здароўя.
Па выніках дасягнуты дамоўленасці аб паглыбленні супрацоўніцтва і актывізацыі кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці