Аб удзеле Пасла Беларусі А.Чарвякова у цырымоніі адкрыцця Цэнтра
12.04.2025 г.12 красавіка 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў прыняў удзел ва урачыстай цырымоніі адкрыцця Кітайска-Беларускага вучэбна-трэніровачнага цэнтра па ультрагукавай дыягностыцы.
Цэнтр сумесна заснаваны Трэцяй бальніцай Пекінскага універсітэта, Віцебскім дзяржаўным ордэна дружбы народаў медыцынскім універсітэтам, Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам пры супрацоўніцтве з Кітайскай асацыяцыяй медыцынскага абсталявання і кампаніяй “Сінафарм”.
У рамках мерапрыемства былі узняты пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва у галіне паставак і лакалізацыі вытворчасці медыцынскага абсталявання, стажыровак і абмена спецыялістамі медыцынскага профіля, а таксама пытанні правядзення ў 2025 годзе другой Выставы кітайскага медыцынскага абсталявання ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”. Прадстаўнікі абоіх бакоў пацвердзілі свае намеры на далейшае умацаванне супрацоуніцтва.