:

Аб прадстаўленні Лаосу статусу партнёра па дыялогу ШАС

10.07.2026 г.

10 ліпеня 2026 года прадстаўнікі Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі падпісання Мемарандума аб прадастаўленні Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы статусу партнёра ШАС па дыялогу.
Дакумент падпісалі Генеральны сакратар ШАС Ермекбаеў Н.Б. і намеснік Прэм'ер-міністра, Міністр замежных спраў Лаоса Тхонгсаван Фомвіхан.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Паслы, Пастаянныя прадстаўнікі пры Сакратарыяце ШАС і прадстаўнікі краін, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Арганізацыі.
Лаоскі бок пацвердзіў гатоўнасць да плённага супрацоўніцтва на карысць усіх краін ШАС і Арганізацыі ў цэлым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці