:

Віншаванне Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з Днём народнага адзінства

17.09.2024 г.

17 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень народнага адзінства! І як падкрэсліў Глава нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, «гэта свята гістарычнай справядлівасці, якое сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі».

Роўна 85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года, адбылося ўз'яднанне нашай краіны, беларускага народа. З тых часоў мы адзіныя тэрытарыяльна і духоўна. І ніхто сёння не мае права сказаць, што хтосьці, акрамя нас саміх, вырашае лёс нашай Радзімы.

Шчыра спадзяюся, што гэты дзень будзе для кожнага з нас не толькі сімвалам захавання агульнай гістарычнай памяці і непахіснай волі беларускага народа да адзінства і незалежнасці, але і напамінам для беларусаў розных пакаленняў аб тым, што кожны з нас нясе адказнасць за сучаснасць і будучыню Беларусі, суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі. Толькі разам мы здольныя пераадолець любыя цяжкасці і пабудаваць квітнеючую і моцную Беларусь!

Дарагія суайчыннікі!

У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, заваявання новых вышынь у самаразвіцці і прафесійнай кар'еры, выканання жаданняў.

Міру і працвітання нашай каханай Сінявокай!

Са святам!

З Днём народнага адзінства, беларусы!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці