Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Чарвякова з Генеральным дырэктарам Цэнтра па навукова-тэхнічным абмене
14.07.2026 г.14 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з Генеральным дырэктарам Цэнтра па навукова-тэхнічным абмене пры Міністэрстве навукі і тэхналогій Кітайскай Народнай Рэспублікі Гаа Сянам.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы ўкаранення перадавых тэхналогій у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, замацаваных у Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 9 «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай».

