:

Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў праводах кітайскай дэлегацыі, якая вылятае на адпачынак у «Зубронак»

13.08.2026 г.

13 жніўня 2026 г. дэлегацыя школьнікаў з Кітая адправілася ў Беларусь для адпачынку і аздараўлення ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак». Мерапрыемства праводзіцца ўжо другі раз, што сведчыць аб яго папулярнасці і запатрабаванасці. Дзеці будуць у Беларусі з 13 па 24 жніўня. За гэты час яны змогуць пасябраваць з беларускімі равеснікамі, пазнаёміцца з беларускай культурай і гісторыяй, паўдзельнічаць у творчых і спартыўных мерапрыемствах, а таксама выпрабаваць на сабе беларускія ўмацавальныя працэдуры. Праграма для замежных гасцей традыцыйна ўключае насычаны культурны адпачынак, актыўныя гульні і аздараўленчы блок.
Дадзенае мерапрыемства рэалізуецца на бясплатнай аснове па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У аэрапорце г. Пекіна дэлегацыю праводзілі дыпраматы Пасольства Беларусі ў Кітаі, пажадаўшы дзецям прыемнага адпачынку і незабыўных уражанняў.
Гэта падзея падкрэслівае моцныя сяброўскія сувязі паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама ўзаемнае імкненне да развіцця гуманітарных абменаў паміж моладдзю дзвюх краін. У 2026 годзе ў «Зубронку» ў летні перыяд чакаецца каля 300 дзяцей з краін блізкага і далёкага замежжа, уключаючы Кітай. Ініцыятыва правядзення такіх абменаў была падтрымана на самым высокім узроўні, і цяпер гэта становіцца добрай традыцыяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці