Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў цырымоніі запуску праекта «Добразычлівае Падарожжа»
14.08.2026 г.14 жніўня 2026 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліке прынялі ўдзел у ўрачыстай цырымоніі запуску праекта «Добразычлівае Падарожжа» ў рамках ініцыятывы «Кітай-ШАС», якая адбылася ў г. Пекіне. Ініцыятыва аб правядзенні 500 аперацый па лячэнні прыроджанага пароку сэрца на працягу бліжэйшых пяці гадоў была агучэна у верасні 2025 г. на сустрэчы лідараў дзяржаў-членаў ШАС+ у г. Цяньцзіне (КНР).
Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення па справах аховы здароўя КНР Чжэн Чжэ, Генеральны сакратар ШАС Нурлан Байузакавіч Ермекбаеў, намеснік старшыні Кітайскага камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве Цуй Лі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзяржаў-членаў ШАС.
Праект «Добразычлівае Падарожжа» накіраваны на лячэнне прыроджаных парокаў сэрца. Беларускі бок высока ацаніў яго гуманітарную значнасць. Рэалізацыя праекта не толькі дапамагае аднавіць здароўе пацыентаў, але і служыць яркім прыкладам паглыблення практычнага супрацоўніцтва ў рамках ШАС, умацоўваючы ўзаемаразуменне і добрасуседскія адносіны паміж краінамі-ўдзельніцамі.


