:

Пасол Беларусі А.Чарвякоў сустрэўся з кіраўніком Нацыянальнага бюро статыстыкі Кітайскай Народнай Рэспублікі

09.04.2025 г.

9 красавіка 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з кіраўніком Нацыянальнага бюро статыстыкі Кітайскай Народнай Рэспублікі Канам Йі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне статыстыкі.
Разгледжаны напрамкі ўзаемадзеяння паміж Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным бюро статыстыкі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Кітайскі бок выказаў высокую зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў частцы абмену вопытам, інфармацыі, а таксама новых падыходаў у статыстычным уліку пры лічбавай трансфармацыі і фарміраванні новых сектараў і сфер дзейнасці ў эканоміцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці