Аб удзеле Пасла Беларусі А.Чарвякова ў брыфінгу МЗС КНР
02.07.2026 г.1 ліпеня 2026 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў прыняў удзел у брыфінгу Міністэрства замежных спраў КНР па пытанню стварэння міжурадавай Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту.
Мерапрыемства прайшло пад старшынствам памочніка Міністра замежных спраў Кітая Лю Біня.
Кітайскі бок прадставіў ініцыятыву як адказ на хуткае развіццё штучнага інтэлекту і неабходнасць больш справядлівага міжнароднага кіравання гэтай сферай. Новая арганізацыя павінна садзейнічаць таму, каб развіццё ІІ прыносіла карысць больш шырокаму колу дзяржаў, асабліва краінам, якія развіваюцца.
У рамках брыфінгу абазначаны пяць блокаў работы пасля стварэння арганізацыі: тэхналагічны абмен, супрацоўніцтва ў сферы даных, нарошчванне патэнцыялу, прамысловае супрацоўніцтва «ІІ+», каардынацыя глабальнага кіравання і інвестыцыйнае садзейнічанне.
Усяго ў брыфінгу прынялі ўдзел прадстаўнікі 26 краін.
