:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з губернатарам правінцыі Шэньсі Чжаа Дэ

19.09.2022 г.

14 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько правёў сустрэчу з губернатарам правінцыі Шэньсі Чжаа Ідэ. Бакі абмеркавалі пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі з правінцыяй Шэньсі ў гандлёва-эканамічнай, лагістычнай і гуманітарнай сферах, пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, асобна закранулі тэму актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі прапанаваў стварыць у індустрыяльным парку «Вялікі камень» субпарк правінцыі Шэньсі, паколькі многія кампаніі-рэзідэнты прадстаўляюць менавіта гэты рэгіён.

Сустрэча адбылася ў рамках візіту дэлегацыі Пасольства ў правінцыю Шэньсі для ўдзелу ў мерапрыемствах 29-га Кітайскага (Янлінскага) кірмашу высокіх агратэхналогій.

У ходзе візіту Юрый Сенько таксама сустрэўся з сакратаром парткома Кітайскага саўночна-заходняга універсітэта сельскай і лясной гаспадаркі Лі Синваном.

Дэлегацыя Пасольства правяла шэраг прадметных перамоў з найбуйнейшымі прадпрыемствамі правінцыі, у тым ліку Шэньсійскай аўтамабільнай карпарацыяй, карпарацыяй ФАСТ (вытворчасць каробак перадач), карпарацыяй Айцзю (дыстрыб'ютар харчовай прадукцыі), 20-ым Упраўленнем Чыгуначнай карпарацыі, Сіаньскай аэракасмічнай навукова-прамысловай карпарацыяй (распрацоўка авіяцыйных рухавікоў), а таксама найбуйнейшым у правінцыі тураператарам – Шэньсійскай турыстычнай групай.

Бакі абмеркавалі пытанні стварэння і пашырэння сумесных вытворчасцяў, нарошчвання экспарту беларускай прадукцыі ў Кітай і шэраг праектаў профільнага супрацоўніцтва.

Даведачна:

Правінцыя Шэньсі размешчана ў цэнтральнай частцы Кітая. Плошча – 205 600 кв.км, агульная колькасць насельніцтва – 39,54 млн. чалавек. Правінцыя з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў развіцця кітайскай цывілізацыі, а таксама важным транспартным вузлом у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях». У 2021 годзе валавы рэгіянальны прадукт правінцыі склаў 2,98 трлн. юаняў (14-е месца па краіне). Ключавыя галіны прамысловасці: энергетычная і хімічная прамысловасць, авіяцыйная прамысловасць, сельская гаспадарка. У правінцыі размяшчаюцца найбуйнейшыя радовішчы нафты, газу і вугалю. Правінцыя Шэньсі займае 1-месца ў краіне па вытворчасці яблыкаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці