Экстранная дапамога грамадзянам Рэспублікі Беларусь
Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
У выпадку, калі Вы ці Вашы блізкія апынуліся ў крызіснай ці надзвычайнай сітуацыі (затрыманне праваахоўнымі органамі, смерць, ДТЗ і г.д.) на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі просім звяртацца да консульскіх супрацоўнікаў для атрымання адпаведных тлумачэнняў па наступных тэлефонах:
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (г. Пекін)
консульская служба, +86 155 1061 8510
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоў
(консульская акруга: правінцыі Гуандун, Хунань, Хайнань, Гуйчжоу і Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён)
консульская служба, +86 186 2027 7838
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне
(консульская акруга: г. Чунцын, правінцыі Ганьсу, Сычуань, Хубэй, Шэньсі, Юньнань)
консульская служба, +86 166 2332 5667
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі
(консульская акруга: г. Шанхай, правінцыі Аньхой, Цзянсу, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь)
консульская служба, +86 139 1856 1690
Тэлефоны экстранных і іншых службаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Паліцыя: 110
Пажарная служба: 119
Хуткая дапамога: 120 або 999
Дарожная паліцыя: 122
Тэлефоннае бюро даведак: 114
Міжнародная даведкавая служба (на ангельскай мове): 115
Міжнароднае тэлефоннае бюро даведак (на ангельскай мове): 108