:

Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр

Рэспубліканскае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) з'яўляецца афіцыйным экспедытарам Беларускай чыгункі. Прыярытэтнай задачай БТЛЦ з'яўляецца садзейнічанне развіццю перавозак чыгуначным транспартам, а таксама лагістычнага сэрвісу транспартнай галіны Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць БТЛЦ накіравана на аказанне поўнага комплексу сучасных транспартна-лагістычны паслуг па дастаўцы грузаў, уключаючы паслугі з прадастаўленнем ўласнага і арандаванага рухомага саставу, дастаўку грузаў некалькімі відамі транспарту (камбінаваныя перавозкі), а таксама паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі, арганізацыю мультымадальных перавозак, дастаўку скорапсавальных грузаў, тэрмінальнае абслугоўванне, мытнае афармленне і страхаванне грузаў, а таксама іншыя паслугі, якія дазваляюць аказаць якасны сэрвіс кліенту.

Асноўныя перавагі БТЛЦ:

♦ поўны комплекс паслуг па перавозцы грузаў у экспартных, імпартных, транзітных і ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах (уключаючы паслугі «першай і апошняй мілі»);
♦ шырокая сетка філіялаў і наяўнасць прадпрыемстваў за мяжой — у Літве, Германіі, Расіі, а таксама прадстаўніцтвы — у Латвіі, Польшчы, Кітаі, Турцыі і Украіне, што дазваляе эфектыўна весці бізнес у многіх краінах свету;
♦ наяўнасць уласнага Еўразійскага чыгуначнага перавозчыка (ЕКС) ва Ўроцлаве (Польшча) па каляіне 1435 мм і 1520 мм, што дазваляе аптымізаваць і кансалідаваць транспарціроўку грузаў паміж Беларуссю і краінамі Еўропы, забяспечыць якасны сэрвіс кліентаў у частцы прадастаўлення поўнага комплексу паслуг;
♦ наяўнасць уласных грузавых тэрміналаў (Калядзічы, Сцяпянка, Орша-Усходняя і інш.) у непасрэднай блізкасці ад міжнародных транспартных калідораў, што дазваляе прапанаваць нашым партнёрам эксклюзіўныя магчымасці па перавалцы грузаў (прадугледжаны паслугі СЧЗ і мытнага склада, магчымасць размяшчэння транспартных сродкаў у зоне мытнага кантролю, выканання пагрузачна-разгрузачных аперацый);
♦ аказанне паслуг з прадастаўленнем ўласнага і прыцягнутага рухомага саставу (у гаспадарчым распараджэнні БТЛЦ знаходзіцца як універсальны, так і спецыялізаваны чыгуначны рухомы састаў).

Дастаўка грузаў па маршруце Беларусь — Кітай — Беларусь

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» аказвае поўны комплекс паслуг па дастаўцы грузаў з Беларусі ў Кітай, з Кітая ў Беларусь сухапутным маршрутам:

♦ адзіночнымі кантэйнернымі адпраўкамі з забеспячэннем пастаноўкі кантэйнераў у склад кантэйнернага цягніка Еўропа-Китай- Еўропа (адпраўка рознай наменклатуры грузаў, у тым ліку і перавозка скорапсавальных грузаў);
♦ кантэйнернымі цягнікамі са стокаў Брэст і Калядзічы, а таксама са станцый Беларускай чыгункі, адкрытых для працы з буйнатанажнымі кантэйнерамі,

забяспечвае:

♦ прадастаўленне кантэйнера;
♦ прадастаўленне вагона;
♦ перадыслякацыю парожніх кантэйнераў пад пагрузку (чыгунка, аўто) з вяртаннем гружанага кантэйнера на сток у Брэст / Калядзічы для пастаноўкі ў склад кантэйнернага цягніка;
♦ пастаноўку гружанага кантэйнера ў транзітны кантэйнерны цягнік Еўропа-Кітай на стоку ў Брэсце;
♦ арганізацыю перавозкі кантэйнера ў складзе кантэйнернага цягніка да станцыі прызначэння ў Кітаі і аўтадастаўку да склада атрымальніка і многае іншае.

арганізоўвае дастаўку беларускіх экспартных грузаў у Кітай:

♦ г. Чэнду, правінцыя Сычуань;
♦ г. Чунцын;
♦ г. Сіань, правінцыя Шэньсі;
♦ г. Чжэнчжоў, правінцыя Хэнань;
♦ г. Сучжоў, правінцыя Цзянсу;
♦ іншыя гарады і правінцыі Кітая.

Больш падрабязная інфармацыя аб стаўках і маршрутах размешчана на карпаратыўным сайце БТЛЦ.

Прадпрыемства запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых партнёраў. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў па арганізацыі перавозак грузаў і супрацоўніцтва просім звяртацца да нашых супрацоўнікаў:

♦ у Рэспубліцы Беларусь, +375 17 2251171, +375 17 2253504, +375 17 2253056, container@belint.by, www.belint.by
♦ у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, 100004 г. Пекін, раён Чаоян, Янгуоменвай, Вежа 1 Кітайскага Міжнароднага Гандлёвага Цэнтра, офіс 15/Ф +86 155 02135462

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці