:

Цэнтры вывучэння Беларусі ў Кітаі

У Кітайскай Народнай Рэспубліцы на базе вышэйшых навучальных устаноў у 2012-2019 гг. створаны і функцыянуе 11 цэнтраў вывучэння Беларусі і 1 Інстытут вывучэння Беларусі, які спецыялізуецца на эканамічных даследаваннях.

Цэнтр вывучэння Беларусі ўяўляе сабой памяшканне з размешчанымі краіназнаўчымі матэрыяламі аб Беларусі, на базе якіх праводзяцца канферэнцыі, круглыя сталы, лекцыі па пытаннях беларускай мовы, культуры, а таксама па тэматыцы беларуска-кітайскіх адносін.

У Пекінскім, Цяньцзінь і Сіаньскім універсітэтах замежных моў, а таксама ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў вядзецца выкладанне беларускай мовы.

1. Цэнтр даследаванняў Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце (г.Шанхай) створаны ў красавіку 2012 г. ключавымі задачамі цэнтра з'яўляюцца вывучэнне Беларусі, папулярызацыя беларускай культуры і мовы сярод кітайскіх студэнтаў, пашырэнне гуманітарных сувязяў з Беларуссю.

У 2014 годзе Міністэрствам адукацыі Беларусі сумесна з Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэтам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта па развіцці цэнтра. У 2017 г. цэнтр увайшоў у спіс зарэгістраваных Міністэрствам адукацыі КНР цэнтраў краінавых даследаванняў. Даследчая каманда ўключае навуковых супрацоўнікаў і педагогаў універсітэта, Шанхайскай акадэміі грамадскіх навук, Кітайскага народнага універсітэта і Кітайскага інстытута міжнародных даследаванняў.

У цэнтры створана бібліятэка беларускай літаратуры, сфарміравана экспазіцыя прадметаў мастацтва і культуры Беларусі.

Цэнтр з'яўляецца важнай пляцоўкай для студэнцкага міжкультурнага абмену беларускіх і кітайскіх студэнтаў. На базе цэнтра рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы і акцыі, прысвечаныя знакавым падзеям у гісторыі беларускага народа.

Адрас: 上海市普陀区中山北路3663号

тэлефон: (021)62233333

2. Цэнтр вывучэння Беларусі ў другім Пекінскім універсітэце замежных моў (г. Пекін) адкрыты ў 2014 г. і з'яўляецца першым цэнтрам вывучэння Беларусі ў Пекіне. Асноўная мэта & ndash; папулярызацыя беларускай мовы і культуры, правядзенне тэматычных мерапрыемстваў. У студзені 2020 года на базе цэнтра быў адкрыты помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу.

Адрас: 北京市朝阳区定福庄南里1号

тэлефон: (010)65778005

3. Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекінскім універсітэце замежных моў (г. Пекін) адкрыты ў студзені 2019 года пры ўдзеле Пасла Беларусі ў КНР і рэктара МДЛУ. Беларуская ВНУ на пастаяннай аснове ажыццяўляе ўзаемадзеянне з цэнтрам для каардынацыі яе дзейнасці.

Адрас: 北京市海淀区西三环北路2号,19号

тэлефон: (010)88816200

4. Цэнтр вывучэння Беларусі ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў (г. Цяньцзінь) створаны ў 2017 годзе. Ва універсітэце працуе кафедра беларускай мовы. Арганізаванае выкладанне беларускай мовы як асобнай спецыяльнасці. У цэнтры на пастаяннай аснове працуюць беларускія спецыялісты, якія, у тым ліку, сумесна з кітайскімі калегамі распрацоўваюць метадычныя дапаможнікі па беларускай мове і беларусазнаўстве, арыентаваныя на кітайскіх навучэнцаў. У 2018 годзе на тэрыторыі Тяньцзиньского універсітэта замежных моў адкрыты помнік народнаму пісьменьніку Беларусі Якубу Коласу.

Адрас: 天津市河西区马场道117号

тэлефон: (022)23282310

5. Цэнтр даследаванняў Беларусі ў Анхойскім універсітэце (г. Хэфэй, правінцыя Аньхой) адкрыты ў верасні 2018 года пры ўдзеле Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Мэтай ставіць развіццё міжвузаўскага навукова-даследчага, адукацыйнага, культурнага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне і пашырэнне рэгіянальных сувязяў паміж Брэсцкай вобласцю і правінцыяй Аньхой. Да цяперашняга часу завершана абсталяванне цэнтра, запланаваны прыезд выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адрас: 合肥市蜀山区九龙路111号

тэлефон: (0551)63861666

6. Цэнтр вывучэння Беларусі пры Сіаньскім універсітэце замежных моў (г. Сіань, правінцыя Шэньсі) адкрыты ў снежні 2018 года. Асноўны напрамак працы – прафесійнае выкладанне беларускай мовы. Цэнтр з'яўляецца адзінай у КНР установай, якая забяспечвае падрыхтоўку кітайскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская мова» з наступнай выдачай дзяржаўнага дыплома. У цяперашні час на спецыяльнасці навучаецца 39 студэнтаў, 19 з якіх выпускаюцца летам 2022 года.

Адрас: 西安市长安区文苑南路6号

тэлефон: (029)85319274

7. Цэнтр вывучэння Беларусі ў Даляньскім Політэхнічным універсітэце (г.Далянь, правінцыя Ляанін) адкрыты ў студзені 2019 г. міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І. В. і намеснікам Міністра адукацыі КНР Цянь Сюэцзюнем падчас цырымоніі адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. Дзейнасць накіравана на даследаванні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, у прыватнасці, у рамках Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», публікацыю навуковых прац сумесна з беларускімі спецыялістамі. Акрамя таго, цэнтр аказвае дапамогу сумеснаму інстытуту ДПУ-БДУ ў падрыхтоўцы студэнтаў.

Адрас: 辽宁省大连市甘井子区凌工路2号

тэлефон: (0411)84708320

8. Цэнтр вывучэння Беларусі пры Сычуаньскім універсітэце замежных моў (г. Чунцын) адкрыты ў сакавіку 2019 года на базе Інстытута вывучэння рускай мовы. Асноўная дзейнасць заключаецца ў папулярызацыі ведаў пра беларусь сярод студэнтаў універсітэта, правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў. У цэнтры размешчаны даведачныя і прэзентацыйныя матэрыялы пра Беларусь.

Адрас: 重庆市沙坪坝区壮志路33号四川外国语大学

тэлефон: (023)65385238

9. Цэнтр даследаванняў Беларусі ў Нанкінскім Політэхнічным універсітэце (г. Нанкін, правінцыя Цзянсу) створаны ў маі 2019г.у рамках рэалізацыі пагаднення з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам ім. Ф. Скарыны. З'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі міжнародных навукова-даследчых праектаў па шырокаму спектру лінгвістычных праблем, арганізацыі навуковых семінараў, канферэнцый, выстаў, калёквіумаў і іншых мерапрыемстваў, абмену выкладчыкамі, студэнтамі. У 2021 годзе на базе цэнтра арганізаваны семінар па пытаннях дзейнасці даследчых цэнтраў Беларусі і Кітая.

Адрас: 江苏省南京市玄武区孝陵卫街200号

тэлефон: (025)84315114

10. Інстытут вывучэння Беларусі пры Ланьчжоўскім фінансава-эканамічным універсітэце (г. Ланьчжоў, правінцыя Ганьсу) створаны ў кастрычніку 2019 года пры падтрымцы Народнага ўрада правінцыі Ганьсу. Дзейнасць Інстытута сканцэнтравана на даследаваннях эканамічных перспектыў супрацоўніцтва Кітая і правінцыі Ганьсу з Рэспублікай Беларусь, прадастаўленні кансалтынгавых паслуг па працы на беларускім рынку. З пачатку 2021 годзе Інстытут прымае ўдзел у праекце паміж НАН Беларусі і Акадэміяй грамадскіх навук правінцыі Ганьсу па падрыхтоўцы манаграфіі аб гісторыі развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.

Адрас: 兰州市兰州财经大学和平校区崇德楼609办公室

тэлефон: 18919856363

11. Цэнтр вывучэння Беларусі ў Юйлінскім педагагічным інстытуце (г. Юйлінь, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён) арыентаваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры. Супрацоўнічае з шэрагам выкладчыкаў, якія праходзілі навучанне ў Беларусі і валодаюць беларускай мовай, аднак узровень гэтага валодання не дастатковы для арганізацыі паўнавартаснага адукацыйнага працэсу. Выкладанне беларускай мовы на базе цэнтра не праводзіцца.

Адрас: 广西玉林市教育中路299号

тэлефон: (0775)2859361

12. Беларуска-Кітайскі цэнтр па вывучэнні культуры і філасофіі пры Ліннаньскім педагагічным інстытуце (г.Чжаньцзян, правінцыя Гуандун) створаны ў выніку рэалізацыі дамоўленасцяў з Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Галоўным чынам арыентаваны на правядзенне паглыбленых даследаванняў, абменаў і падрыхтоўку спецыялістаў. У цяперашні час цэнтр прымае актыўны ўдзел у развіцці сістэмы інстытутаў Канфуцыя ў Беларусі.

Адрас: 广东省湛江市赤坎区寸金路29号

тэлефон: (0759)3183226

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці