:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з кіраўніком урада Ганконга Джонам Лі

03.05.2023 г.

3 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько правёў сустрэчу з кіраўніком урада Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Джонам Кейсі Лі.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага, фінансавага, міжбанкаўскага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і САР Ганконг, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў на пляцоўцы Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Даведачна:

Спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі Ганконг (Сянган) — адзін з вядучых сусветных фінансавых цэнтраў (па версіі Global Financial Centre Index (сакавік 2023) займае чацвёртае месца ў свеце). Да 1997 года-калонія Вялікабрытаніі.

Насельніцтва-7,33 млн. ВУП у 2022 годзе склаў 363,4 млрд долараў ЗША. ВУП на душу насельніцтва — 49,464 тыс.дал. На сферу паслуг прыпадае каля 93% ВУП, у сувязі з чым яго эканоміка лічыцца самай «услуго-арыентаванай» у свеце. Ганконская біржа з'яўляецца адной з найбуйнейшых сусветных. На ёй зарэгістравана 2234 кампаніі з агульнай капіталізацыяй 4,46 трлн дал.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці