Аб візіце Старшыні Мінгарвыканкама У.Я. Кухарава ў г. Ціндаа
20.07.2025 г.У перыяд з 18 па 20 ліпеня 2025 года адбыўся афіцыйны візіт старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Кухарава У.Я. У Г. Ціндаа (правінцыя Шаньдун, КНР).
У рамках візіту праведзена сустрэча са старшынёй камітэта Народнага кансультатыўнага палітычнага савета г.Ціндао Мэн Цинбином. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітычнага, культурна-гуманітарнага, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама далейшыя крокі па рэалізацыі пагаднення аб устанаўленні партнёрскіх адносін.
У кастрычніку 2024 года ў рамках візіту ўрадавай дэлегацыі г.Ціндаа ў Рэспубліку Беларусь падпісана пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Мінскам і Ціндаа. Дакумент прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў такіх галінах як навука, высокія тэхналогіі, гандаль, эканоміка, культура і адукацыя.
18 ліпеня 2025 года У.Я. Кухараў з прывітальным словам выступіў на першым пасяджэнні рабочай групы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і г. Ціндаа, адзначыўшы імклівае развіццё міжрэгіянальнай кааперацыі, а таксама патэнцыйныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.
Пасяджэнне прайшло пад старшынствам адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і адміністрацыі пілотнай зоны гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва «Кітай-ШАС». Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол.
19 ліпеня 2025 года адбыліся кантакты з мэрам г.Ціндаа Жэнь Ганам, падчас якіх абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Адзначана важнасць далейшага паглыблення супрацоўніцтва па лініі гарадоў-пабрацімаў.
У.Я. Кухараў у якасці ганаровага госця прыняў удзел у міжнародным форуме «Месяц дружбы гарадоў-пабрацімаў Ціндаа», а таксама выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы, што абмен лепшымі практыкамі паміж разнастайнымі гарадамі свету адкрывае перспектывы для развіцця супрацоўніцтва, а дасягнутыя ў ходзе сустрэч дамоўленасці спрыяюць рэалізацыі новых паспяховых праектаў.
Дыялог мэраў — унікальная міжнародная пляцоўка, якая аб'ядноўвае лідараў гарадоў для абмену вопытам і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва. Удзел у мерапрыемстве прынялі мэры і афіцыйныя прадстаўнікі з Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Камбоджы, Новай Зеландыі, Нігерыі, Эфіопіі, Японіі і іншых краін.
У рамках цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму мэры Мінска і Ціндаа ва ўрачыстай абстаноўцы падпісалі Мемарандум аб умацаванні партнёрскіх адносін паміж гарадамі. На падставе раней падпісанага пагаднення бакі дамовіліся аб паглыбленні дружалюбнага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, спорту і турызму, культуры і адукацыі.