:

Аб удзеле ў цырымоніі адкрыцця 18-га Пуцзянскага інавацыйнага форуму

22.09.2025 г.

У перыяд з 20 па 21 верасня 2025 г. Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.Г. Снапкоў сумесна з Віцэ-прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лю Гачжунам прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 18-га Пуцзянскага інавацыйнага форуму і ў цырымоніі закрыцця Гадоў супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый. Беларусь сёлета атрымала асаблівы статус форуму – ганаровы госць.
Падчас адкрыцця форуму Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.Г. Снапкоў зачытаў прывітальнае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да ўдзельнікаў Форуму. “Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем займае важнае месца ў нашых двухбаковых адносінах, дынамічна развіваецца ў духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Сёння мы можам ганарыцца сумеснымі дасягненнямі … Беларусь і Кітай цалкам падзяляюць мэты ўстойлівага развіцця, уключаючы павышэнне дабрабыту народаў, чаму, безумоўна, павінны служыць сучасныя тэхналогіі і інавацыі», – агучыў словы Прэзідэнта Беларусі М.Г. Снапкоў.
Цэнтральным элементам беларускага ўдзелу ў форуме стала выставачная экспазіцыя значных дасягненняў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь і дасягненні Кітайска-Беларускага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Перадавыя тэхналогіі дэманстравалі арганізацыі НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, тэхнапаркі, а таксама рэзідэнты Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Падчас урачыстых мерапрыемстваў адбыліся тэматычныя пленарныя пасяджэнні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці