:

Аб удзеле ў міжнароднай выставе SIAL Shanghai 2025

20.05.2025 г.

Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прынялі ўдзел у міжнароднай выставе SIAL Shanghai 2025, прысвечанай прадуктам харчавання, напоям, а таксама спецыялізаванаму абсталяванню і тэхналогіям для харчовай прамысловасці.
Рэспубліка Беларусь — пастаянны ўдзельнік SIAL Shanghai, які традыцыйна падтрымлівае высокія стандарты ў арганізацыі і прэзентацыі сваёй прадукцыі. У 2025 годзе ў рамках экспазіцыі «Belarus. The Taste of Nature» ключавыя беларускія прадпрыемствы прэзентуюць прадукцыю мясамалочнай галіны, дэсертныя напоі і ўнікальныя арганічныя прадукты.
Ад Рэспублікі Беларусь удзел у выставе прынялі: BREMOR, Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ТАА «МОНТБРУК», Маладзечанскі мясакамбінат (ТАА «Вялес-Міт»), ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Малочны свет», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і ААТ «Мінск Крышталь».
Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла актыўны ўдзел у дзелавой праграме выставы. Асаблівая ўвага нададзена бізнес-сустрэчам з замежнымі партнёрамі, падчас якіх абмяркоўваліся перспектывы павелічэння экспарту, стварэнне сумесных вытворчасцяў і трансфер тэхналогій.
SIAL Shanghai-глабальная бізнес-платформа, якая дэманструе сучасныя тэндэнцыі і інавацыі ў харчовай галіне. Яна служыць пляцоўкай для міжнародных пакупнікоў, інаватараў у сферы прадуктаў харчавання і лідэраў галіны, каб дэманстраваць прадукты, вывучаць новыя тэндэнцыі і пашыраць дзелавыя гарызонты.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці