Віншаванне Пасла Беларусі ў Кітаі А. Чарвякова з Новым годам і Раством Хрыстовым!
31.12.2024 г.Паважаныя суайчыннікі, дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з надыходзячым Новым 2025 годам і Раством Хрыстовым! Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і выканання самых запаветных мараў. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і выканання самых запаветных мараў.
2025 год пройдзе пад сімвалам Зялёнай Драўлянай Змеі. Па ўсходнім календары гэты сімвал ўвасабляе мудрасць, поспех і росквіт. Шчыра спадзяюся, што ў наступным годзе будзе шмат пазітыўных падзей і новых магчымасцяў.
Сустракаючы Новы год, выказваем упэўненасць, што чарговая старонка гісторыі беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння напоўніцца новым зместам, прадыктаваным высокім узроўнем нашых адносін – усепагодным і ўсебаковым стратэгічным партнёрствам у інтарэсах народаў Беларусі і Кітая.
Няхай 2025 год стане годам росквіту нашай Радзімы, ажыццяўлення ў жыццё грандыёзных планаў, прынясе душэўнае цяпло і радасць у кожны дом.
Са святам, паважаныя суайчыннікі і дарагія сябры!