:

Аб удзеле ў міжнароднай канферэнцыі па лічбавай эканоміцы і» «зялёным» развіцці

01.02.2024 г.

29 студзеня 2024 г.Пасольствам прыняты ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі па лічбавай эканоміцы і «зялёным» развіцці, арганізаванай Кітайскай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі.

У рамках Канферэнцыі прадстаўнік Пасольства выступіў з дакладам аб прыярытэтных напрамках развіцця «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, якія праводзяцца ў краіне мерапрыемствах па ўкараненні інавацыйных «зялёных» і лічбавых тэхналогій, развіцці эканомікі замкнёнага цыкла, энергаэфектыўных гарадоў, экатурызму. Падкрэслена работа па паглыбленні супрацоўніцтва з Кітаем у рамках ініцыятыў «Ціфравога» і «Зялёнага» Шаўковага шляху.

У ходзе дыскусій бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва ў сферы цыфравізацыі і «зялёнага» развіцця, абмеркавалі пытанні практычнага ўзаемадзеяння па рэалізацыі сумесных праектаў з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый.

Даведачна:

Кітайская гандлёвая палата па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі заснавана ў ліпені 1988 года і з'яўляецца агульнанацыянальнай некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае вядучыя прадпрыемствы і кампаніі ў сферы прамысловай вытворчасці, імпарту і экспарту прадукцыі машынабудавання і электронікі (налічвае каля 10 000 членаў). Адзін з кірункаў дзейнасці-павелічэнне ўзаемных інвестыцый у сферах цыфравізацыі і «зялёнага» развіцця, садзейнічанне заключэнню міжнародных праектных кантрактаў і іх рэалізацыі «пад ключ».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці