:

Аб падпісанні акта прыёму вакцыны

18.01.2022 г.

18 студзеня 2022 года ў аэрапорце горада Пекіна Пасольствам з удзелам Пасла Беларусі Юрыя Сенько прыняты груз гуманітарнай дапамогі ад урада КНР у выглядзе вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell) у аб'ёме 1,5 млн. доз і шпрыцаў у колькасці больш за 1,5 млн. штук.

Адпаведная дамоўленасць аб перадачы беларускаму боку 1,5 млн. доз вакцыны была дасягнута ў ходзе тэлефоннай размовы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 10 студзеня 2022 года.

Дастаўка грузу плануецца самалётам беларускай авіякампаніі 20 студзеня б.г. На борце таксама будзе 1,5 млн доз аналагічнай вакцыны, набытай у рамках камерцыйнай закупкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці