Аб удзеле пасла А.В Чарвякова ў першым міжнародным Форуме па гуманітарных абменах «КНР – Рэспубліка Беларусь»
15.05.2025 г.15.05.2025 дэлегацыя пасольства пад кіраўніцтвам Надзвычайнага і Паўнамоцнана Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандра Чарвякова прыняла ўдзел у першым міжнародным Форуме па гуманітарных абменах «КНР – Рэспубліка Беларусь», які адбыўся ў Пекінскім універсітэце замежных моў.
Форум з'яўляецца стартавай калектыўнай ініцыятывай сумеснага Кітайска-Беларускага Цэнтра гуманітарных абменаў на базе БДУ, МДЛУ і Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, адкрыццё якога адбылося 11.05.2025 у прысутнасці міністраў адукацыі Беларусі і Кітая ў ходзе восьмага пасяджэння Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Удзельнікамі Форуму выступілі прадстаўнікі кітайскіх і беларускіх міністэрстваў, ведамстваў, дыпламатычных місій, кіраўнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Кітая. Ключавымі тэмамі Форуму сталі сучасны стан і перспектывы гуманітарнага абмену паміж Беларуссю і Кітаем; пабудова механізмаў працы новага Цэнтра; даследаванне ўзаемадзеяння і ўзаемнага ўзбагачэння цывілізацый краін Еўразіі; гуманітарны абмен і фарміраванне супольнасці з агульным лёсам чалавецтва.