Аб візіце Міністра адукацыі А.Іванца ў Кітай
14.05.2025 г.У перыяд з 11 па 13 мая 2025 года адбыўся візіт Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца ў Кітайскую Народную Рэспубліку (г.Урумчы, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён).
11 мая праведзена восьмае пасяджэнне Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, у рамках якога бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферах сумеснай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, навуковых даследаванняў, гуманітарных і маладзёжных абменаў, прафесійнай і лічбавай адукацыі.
12 мая Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец выступіў з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця Кітайска-цэнтральнаазіяцкай канферэнцыі 2025 г. па супрацоўніцтве ў галіне прафесійнай адукацыі, а таксама прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця штогадовай канферэнцыі Ўніверсітэта ШАС — 2025 г.
13 мая ў г. Урумчы адбылася дзявятая Нарада міністраў адукацыі дзяржаў-членаў ШАС, падчас якой кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў з дакладам аб праведзенай у 2024 годзе рабоце і адпаведнымі ініцыятывамі. Па выніках пасяджэння вызначана, што дзясятая Нарада міністраў адукацыі дзяржаў-членаў ШАС адбудзецца ў 2026 годзе ў Рэспубліцы Беларусь.
У рамках візіту кіраўнік беларускай дэлегацыі правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі Кітая і Узбекістана, а таксама намеснікамі міністра асветы і міністра адукацыі і навукі Расіі. У ходзе перагавораў было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння па пытаннях функцыянавання дзеючых і стварэння новых сумесных адукацыйных праектаў, праграм акадэмічнай мабільнасці і інш.