Аб удзеле дыпламатаў пасольства ў брыфінгу МЗС КНР для краін БРІКС
18.04.2025 г.18 красавіка 2025 года дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у брыфінгу Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі для краін-удзельніц і партнёраў БРІКС. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў КНР Ма Чжаосюя.
Кітайскім бокам прадстаўлена пазіцыя адносна стану кітайска-амерыканскіх адносін, а таксама тарыфнай вайны, развязанай ЗША супраць Кітая.
Ма Чжаосюй адзначыў, што сёння БРІКС з'яўляецца адной з ключавых платформаў для рынкаў і краін, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця. Заклікаў да ўмацавання салідарнасці і супрацоўніцтва для абароны агульных інтарэсаў, а таксама адстойвання прынцыпаў і нормаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і глабалізацыі сусветнай эканомікі.