Аб аздараўленні кітайскіх цкольнікаў у дзіцячым цэнтры «Зубраня»
11.08.2025 г.11 жніўня 2025 года дэлегацыя школьнікаў з Кітая адправілася ў Беларусь для адпачынку і аздараўлення ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Дзеці прабудуць у Беларусі паўтара тыдня, на працягу якіх у іх будзе магчымасць пасябраваць з хлопцамі з Беларусі, пазнаёміцца з беларускай культурай і гісторыяй, паўдзельнічаць у творчых і спартыўных мерапрыемствах, апрабаваць на сабе аздараўленчыя працэдуры, накіраваныя на павышэнне імунітэту і агульнае ўмацаванне арганізма.
Дадзенае мерапрыемства рэалізуецца на бязвыплатнай аснове па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка.
У аэрапорце г.Пекіна дэлегацыю праводзілі прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Кітаі, пажадаўшы дзецям прыемнага адпачынку і незабыўных уражанняў.
Дадзеная падзея падкрэслівае моцныя сяброўскія сувязі паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама імкненне да развіцця гуманітарных абменаў паміж моладдзю дзвюх краін.