:

Пра паказ кінадылогіі пра генацыд беларускага народа

08.05.2025 г.

8 мая 2025 г., з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі на базе Расійскага культурнага цэнтра Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы арганізаваны паказ кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа «Спаленыя вёскі. Лагеры смерці».
У цырымоніі адкрыцця мерапрыемства з афіцыйнай прамовай выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. і намеснік Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Джанеш Кейн.
У сваім выступе А.В. Чарвякоў адзначыў, што «сёння мы сутыкаемся са спробамі перапісаць гісторыю, прынізіць значэнне перамогі, сказіць праўду. Фашызм і нацыяналізм падымаюць галаву ў шэрагу краін, а гераізацыя нацысцкіх памагатых становіцца інструментам палітыкі. Гэта не проста скажэнне фактаў-гэта ўдар па памяці мільёнаў ахвяр. Наш абавязак-захаваць і перадаць новым пакаленням праўду пра вайну…».
Фільм-дылогія «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» і распавядае пра трагічны лёс беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары фільма сабралі архіўныя відэасведчанні выжылых відавочцаў, дакументы і кадры, якія дазваляюць цалкам аднавіць карціну тых страшных падзей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці