:

Аб удзеле Пасла Чарвякова А.В. у цырымоніі адкрыцця «дзвюх сесій»

05.03.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. прыняў удзел у мерапрыемствах у рамках штогадовых «дзвюх сесій» – сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і сесіі Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая. 
Сесія Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая адкрылася 4 сакавіка, сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў – 5 сакавіка ў Доме народных сходаў. Традыцыйныя «дзве сесіі» з'яўляюцца ключавой штогадовай палітычнай падзеяй у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, падчас якой падводзяцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і вызначаюцца прыярытэты дзяржаўнай палітыкі на наступны перыяд. 
У рамках сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў была заслухана і абмеркавана Справаздача аб рабоце ўрада, у якой вызначаны асноўныя задачы развіцця краіны на 2026 год. Асаблівая ўвага нададзена забеспячэнню ўстойлівага эканамічнага росту, развіццю высокатэхналагічных галін, умацаванню інавацыйнага патэнцыялу, мадэрнізацыі прамысловасці, прасоўванні «зялёнага» развіцця і далейшаму пашырэнню палітыкі адкрытасці. Абмеркаваны параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця, пытанні павышэння дабрабыту насельніцтва, удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання і забеспячэння стабільнага развіцця нацыянальнай эканомікі.
У ходзе пасяджэнняў Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая ўдзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця, навукова-тэхналагічных інавацый, рэгіянальнага развіцця, а таксама павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання. Асобная ўвага нададзена фарміраванню прапаноў па ключавых напрамках рэалізацыі доўгатэрміновых стратэгій развіцця і падрыхтоўцы да новага этапу нацыянальнага планавання.
Удзел дыпламатычнага корпуса ў мерапрыемствах «дзвюх сесій» з'яўляецца важным элементам інфармавання замежных партнёраў аб прыярытэтах унутранай і знешняй палітыкі Кітая, а таксама сведчыць аб адкрытасці кітайскага боку да міжнароднага дыялогу. 
Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка падтрымліваюць адносіны ўсепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Беларускі бок надае вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці