:

Аб візіце Пасла А.В. Чарвякова у Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён

30.06.2025 г.

У перыяд з 26 па 28 чэрвеня 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. наведаў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён. 
У рамках візіту А.В. Чарвякоў прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «Еўразійскага ЭКСПА тавараў і гандлю-2025», сустрэўся з губернатарам СУАР Эркінам Туніязам. У ходзе абмеркавання разглядаліся вынікі рэалізацыі сумеснай стратэгіі супрацоўніцтва і вызначаны далейшыя крокі яе рэалізацыі. 

У выставе «Еўразійскага ЭКСПА тавараў і гандлю-2025» прынялі ўдзел дзевяць прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Пасол Чарвякоў А.В. уручыў удзельнікам выставы дыпломы за актыўны ўдзел.

Пасол Чарвякоў А.В. сустрэўся з намеснікам сакратара парткама, намеснікам камісара СПСК Лю Цзяньмінам. Бакі абмеркавалі далейшыя крокі развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання і дамовіліся аб арганізацыі візіту ў Кітай групы экспертаў Рэспублікі Беларусь з мэтай азнаямлення з тэхналогіямі кітайскага боку ў галіне аквакультуры і селекцыі насенняводства. У развіццё дамоўленасцяў з кітайскім бокам дэлегацыя Пасольства наведала рыбаводную гаспадарку.


У рамках візіту адбылася сустрэча з кітайскай кампаніяй па вытворчасці энергетычнага абсталявання TBEA.


27 чэрвеня адбыўся дзелавы форум па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве «Кітай-Беларусь», арганізавана кааперацыйная біржа. 
У рамках форуму дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь сумесна з Пасольствам прадстаўлены інвестыцыйны і экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь, абмеркаваны лагістычныя маршруты Беларусь-Кітай і нарошчванне гандлю харчовай прадукцыяй. Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці