:

Віншаванне Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з нагоды ўстанаўлення дыпламатычных адносін

20.01.2025 г.

Ад ліца Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і сябе асабіста сардэчна віншую нашы краіны з 33-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін.

Сёння беларуска-кітайскае супрацоўніцтва знаходзіцца на самым высокім узроўні свайго развіцця. За невялікі па гістарычных мерках перыяд нашы краіны прайшлі шлях ад двухбаковага ўзаемадзеяння да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Беларусь і Кітай актыўна супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых галінах. Дасягнуты беспрэцэдэнтна высокі ўзровень палітычнага дыялогу, заснаванага на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі. Мінск і Пекін сумесна прасоўваюць Рэгіянальны парадак дня, аказваюць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне.

Не сумняваюся, што нашы намаганні, накіраваныя на развіццё плённага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, атрымаюць сваё ўвасабленне ў канкрэтных праектах. Жадаю нашым краінам доўгіх гадоў сяброўства і далейшага паспяховага ўзаемадзеяння!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці