:

Аб Вечары памяці, прысвечаным 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны

23.06.2021 г.

22 чэрвеня 2021 Пасольствам Беларусі сумесна з Расійскім культурным цэнтрам у г. Пекіне арганізаваны Вечар памяці, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе мерапрыемства прагучала кіна-музычная кампазіцыя «Дзве прэлюдыі», паказаны фільм «22 чэрвеня 1941 г.», зачытаныя лісты з фронту «Гісторыя сям'і Аляксеевым», праведзена акцыя Свечка памяці.

Падчас Вечара памяці госці таксама азнаёміліся з фотавыставай, прысвечанай першым дням вайны.

Вялікая Айчынная вайна прынесла суровыя выпрабаванні савецкаму народу. Гора прыйшло амаль у кожную сям'ю.

Нягледзячы на праяўленыя мужнасць і гераізм у першыя дні вайны, тэрыторыя Беларусі к пачатку верасня 1941 г. была акупаваная немцамі. Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася небывалае па сваёй масавасці і ўпартасьці супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух.

Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. У 1941 г., перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, насельніцтва Беларусі складала 9,2 млн. чалавек. За гады вайны загінула больш за 3 млн. чалавек, або амаль кожны трэці беларус.

У Рэспубліцы Беларусь памяць пра Вялікую Айчынную вайну захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў, мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці