Аб візіце Пасла А.В. Чарвякова ў Хэйлунцзян
16.02.2026 г.З 9 па 12 лютага 2026 г. адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы А.В. Чарвякова ў правінцыю Хэйлунцзян.
Падчас візіту адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам гарадоў Цыцыкар, Цзямусы, Дуннін і правінцыі Хэйлунцзян.
Беларуская дэлегацыя наведала вядучыя кампаніі ў сферы машынабудавання, біятэхналогій, нафтахіміі, аграпрамысловасці і лагістыкі.
Бакі дасягнулі ўзаемаразумення па пытаннях паглыблення практычнага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, гуманітарных абменаў, гандлю і лагістыкі.
.jpg)



