:

Аб удзеле зборнай Беларусі па гандболе ў турніры

18.05.2026 г.

У перыяд з 12 па 16 мая 2026 года нацыянальная мужчынская зборная Рэспублікі Беларусь па гандболе прыняла ўдзел у міжнародным таварыскім турніры ў г.Ганьчжоу Кітайскай Народнай Рэспублікі, заняўшы выніковае другое месца. Каманда правяла чатыры матчы, у якіх атрымала тры перамогі, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і выніковую гульню. 
У заключнай сустрэчы турніру беларускія гандбалісты абыгралі зборную Ганконга з лікам 62: 12. Самым выніковым гульцом матчу стаў Андрэй Юрынок, які запісаў на свой рахунак 21 закінуты мяч і прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы ў складзе беларускай каманды. 
Міжнародныя турніры спрыяюць развіццю спартыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі, умацаванню сувязяў паміж нацыянальнымі федэрацыямі і папулярызацыі гандбола. Для гульцоў удзел у падобных спаборніцтвах-гэта магчымасць адаптавацца да розных стыляў гульні, павысіць узровень узаемадзеяння на пляцоўцы і набыць каштоўны міжнародны вопыт, які неабходны для паспяховага выступлення на найбуйнейшых турнірах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці