:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з кіраўніцтвам пілотнай зоны «Кітай-ШОС»

09.09.2022 г.

08.09.2022 у Пекіне адбылася сустрэча пасла Юрыя Сенько з Намеснікам кіраўніка Пілотнай зоны гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай-ШОС Сян Чжичяном.

У ходзе гутаркі разгледжана шырокая павестка двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была нададзена завяршальнаму этапу будаўніцтва беларускага нацыянальнага павільёна, на якім будзе прадстаўлена прадукцыя розных беларускіх вытворцаў. Кітайскі бок праінфармаваў, што зацікаўлены ў пашырэнні асартыменту, у сувязі з чым новыя беларускія кампаніі могуць выкарыстоўваць дадзеную платформу для выхаду на кітайскі рынак.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый, кааперацыі з індустрыяльным паркам «Вялікі камень», аптымізацыі чыгуначнай лагістыкі, пошуку надзейных пастаўшчыкоў кітайскай прадукцыі і нарошчвання экспарту беларускіх тавараў.

Па выніках візіту кітайскі бок запрасіў Пасольства запрасіла прыняць удзел у Форуме па ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву Пілотнай зоны «Кітай-ШОС» і Зонай эканамічнага пояса «Шаўковага шляху» у рамках Міжнароднай выставы Кітай-Еўразія і (20.09.2022, г. Урумчы).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці