Аб 22-й Нарадзе міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАС
07.07.2025 г.7 ліпеня 2025г. у г.Ціндао (Кітай) адбылася 22-я Нарада міністраў культуры дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Ад беларускага боку з дакладам у ходзе Нарады выступіў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шляхцін Д.Г.
4 ліпеня 2024 года Рэспубліка Беларусь стала дзясятай паўнапраўнай удзельніцай Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Пад старшынствам Кітая беларускі бок у 2024-2025 гадах бярэ ўдзел у мерапрыемствах пад эгідай ШАС на правах краіны — удзельніцы арганізацыі.
У рамках выступлення Д.Г. Шляхцін зазначыў, што ў сучасным свеце культура стала адным з ключавых фактараў эфектыўнай камунікацыі паміж дзяржавамі і з'яўляецца асновай для захавання даверу, узаемаразумення і паглыблення міжнароднага дыялогу. Выказаў неабходнасць абараняць і адраджаць традыцыі свайго народа і ўзбагачаць іх на лепшых прыкладах сусветнай культуры і гісторыі.
Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі пратакол 22-й Нарады міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАС і зацвердзілі Спіс мерапрыемстваў па культурным абмене ў рамках ШАС у 2025 годзе. Адобрылі кандыдатуру горада Чалпон-Ата (Кыргызстан) на атрыманне статусу «турыстычнай і культурнай сталіцы ШАС» у 2025-2026 гадах.
На палях Нарады адбылася сустрэча першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шляхціна Д.Р. з намеснікам Міністра культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі Гаа Чжэнам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў культурнай і турыстычнай сферах.