:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з намеснікам Старшыні Асацыяцыі кітайскіх кампаній у Беларусі Чжао Цынцю

16.11.2022 г.

16 лістапада адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сенько з намеснікам Старшыні Асацыяцыі кітайскіх кампаній у Беларусі, старшынёй Асацыяцыі «Мірная Кітайская Кансалідацыя» Чжао Цынцю.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловай, гандлёвай, турыстычнай і іншых сферах і дамовіліся падтрымліваць узаемадзеянне паміж Пасольствам і Асацыяцыяй па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для Беларусі і Кітая.

Даведачна:

Асацыяцыя кітайскіх кампаній – была створана ў 2015 годзе па ініцыятыве пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства камерцыі КНР. На сённяшні дзень Асацыяцыя налічвае 45 членаў, пераважная большасць з якіх ўяўляюць сабой кітайскія дзяржаўныя карпарацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці