Аб удзеле Пасла ў Глабальным форуме дырэктараў музеяў
10.06.2026 г.10 чэрвеня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Чарвякоў А.В. прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 4-га Глабальнага форуму дырэктараў музеяў, які адбыўся ў Нацыянальным музеі Кітая.
Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктары музеяў і вядучыя спецыялісты музейнай справы з усяго свету, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў Кітаі. З прывітальным словам выступілі намеснік Міністра культуры і турызму КНР, начальнік Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Жао Цюань, дырэктар Нацыянальнага музея Кітая Ло Вэньлі і кіраўнік прадстаўніцтва ЮНЕСКА ў Пекіне Шахбаз Хан.
Паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў музейнай сферы. Культурныя абмены ўносяць значны ўклад ва ўмацаванне ўзаемаразумення паміж народамі і з'яўляюцца адным з элементаў пабудовы гарманічнага шматпалярнага свету.
