:

Аб удзеле ў выставачных мерапрыемствах у гарадах Чжэнчжоў і Санья

01.10.2023 г.

У перыяд з 26 па 30 верасня 2023 г.дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе тавараў у г. Чжэнчжоў (правінцыя Хэнань) і выставе тавараў экспарту-імпарту ў г. Санья (правінцыя Хайнань).

У рамках выставачных мерапрыемстваў сумесна з кітайскімі партнёрамі арганізавана работа нацыянальных павільёнаў Беларусі з рэалізацыяй беларускай прадукцыі — кандытарскіх вырабаў, сухіх сняданкаў, малочных і кансерваваных мясных прадуктаў, алкагольнай прадукцыі і г. д.

Беларуская дэлегацыя таксама прадставіла гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і ключавыя інвестыцыйныя праекты для магчымай сумеснай рэалізацыі з кітайскімі партнёрамі.

У ходзе сустрэч з прадстаўнікамі кітайскага бізнесу бакі абмеркавалі пытанні пашырэння прысутнасці беларускіх прадуктаў харчавання на рынку Кітая і стварэння сумесных прадпрыемстваў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» і свабодных эканамічных зонах Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці